4 траўня 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вільню назвалі самым танным для турыстаў еўрапейскім горадам

13
Вільню назвалі самым танным для турыстаў еўрапейскім горадам

Правесці выходныя ў Вільні можна ў сярэднім за 100 еўра.

Сталіцу Літвы Вільню назвалі самым танным для турыстаў горадам Еўропы.

Аб гэтым паведамляецца на сайце брытанскай паштовай службы Post Office. Кампанія правяла даследаванне, паводле вынікаў якога высветлілася, што правесці выходныя ў Вільні можна ў сярэднім за 100 еўра. Другое месца ў рэйтынгу заняў Будапешт (119,77 еўра), трэцяе - Рыга (120,39 еўра), піша Lenta.ru.

Пры складанні рэйтынгу аўтары ўлічвалі кошт двух начэй у трохзоркавым гатэлі, трансферу з аэрапорта, вячэры з віном, экскурсіі і транспарту ў горадзе.

Самым дарагім еўрапейскім горадам быў названы Стакгольм. Каб правесці выходныя ў сталіцы Швецыі, падарожніку ў сярэднім можа спатрэбіцца больш за 310 еўра.

Поўны рэйтынг кошту адпачынку ў еўрапейскіх гарадах выглядае так:

1. Вільня, Літва: 100,04 еўра

2. Будапешт, Вугоршчына: 119,77 еўра

3. Рыга, Латвія: 120,39 еўра

4. Талін, Эстонія: 131,28 еўра

5. Афіны, Грэцыя: 131,35 еўра

6. Дуброўнік, Харватыя: 139,83 еўра

7. Прага, Чэшская Рэспубліка: 141,24 еўра

8. Лісабон, Партугалія: 141,37 еўра

9. Кракаў, Польшча: 144,96 еўра

10. Страсбург, Францыя: 169.60 еўра

11. Мадрыд, Гішпанія: 179,94 еўра

12. Берлін, Нямеччына: 179,95 еўра

13. Стамбул, Турцыя: 182,91 еўра

14. Вена, Аўстрыя: 184,84 еўра

15. Брусэль, Бельгія: 193,14 еўра

16. Белфаст, Паўночная Ірландыя: 198,10 еўра

17. Эдынбург, Шатландыя: 210,75 еўра

18. Дублін, Ірландыя: 238,99 еўра

19. Венецыя, Італія: 240,51 еўра

20. Барселона, Гішпанія: 242,97 еўра

21. Парыж, Францыя: 261,39 еўра

22. Лондан, Англія: 266,65 еўра

23. Капенгаген, Данія: 269,78 еўра

24. Рым, Італія: 276,83 еўра

25. Амстэрдам, Нідэрланды: 288,66 еўра

26. Стакгольм, Швецыя: 311,01 еўра

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках