4 траўня 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторыя аддзяленні «Дэльта Банка» зноў запрацавалі

2
Некаторыя аддзяленні «Дэльта Банка» зноў запрацавалі

У іх прымаюць заявы на вяртанне ашчаджэнняў, а таксама будуць выплачваць кампенсацыі.

На мінулым тыдні ўкладчыкі закрытага «Дэльта Банка» пачалі запісвацца на падачу заявы на вяртанне сваіх грошай у спецыяльнае Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх дэпазітаў фізічным асобам. Тых, хто асабіста прыйшоў у агенцтва 23 сакавіка (першы афіцыйны дзень прыёму), на падачу заявы запісвалі на 4 красавіка. Але тыя, хто паспеў звярнуцца ў агенцтва раней праз тэлефон ці электронную пошту, пачалі падаваць заявы ўжо з гэтай нядзелі. Гэта азначае, што тыя, хто быў у чарзе першым, атрымаюць ад агенцтва свае ашчаджэнні не пазней за 29-га красавіка (паводле закону на іх выплату адводзіцца месяц). Для падачы заявы трэба не забыцца ўзяць з сабой арыгінальную дамову з банкам, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Дарэчы, напісаць заяву на вяртанне ашчаджэння можна не толькі ў агенцтве, але яшчэ і ў некаторых аддзяленнях «Дэльта Банка». Яны запрацавалі ва ўсіх абласных цэнтрах (у Менску, напрыклад, заявы будуць прымаць цэлых шэсць аддзяленняў), а таксама ў некаторых буйных раённых цэнтрах. Праўда, падаць у іх заявы могуць толькі тыя, хто адкрываў уклад сам. Тыя, хто будзе забіраць грошы, напрыклад, паводле даверанасці, павінны звярнуцца ў само агенцтва.

Дарэчы, у агенцтве склалі яшчэ адзін спіс адкрытых аддзяленняў банка - тых, у якіх будуць выплачваць грошы, належныя кліентам «Дэльта Банка». Падчас падачы заявы ўкладчыкам трэба будзе выбраць тое аддзяленне, у якім ім будзе зручней забраць грошы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках