4 траўня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мужчыны і жанчыны бачаць розныя сны

10
Мужчыны і жанчыны бачаць розныя сны

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што мужчынскія сны адрозніваюцца агрэсіўнасцю і дынамізмам, а жаночыя сны больш дэталёвыя і рамантычныя.

Сненні мужчын і жанчын маюць істотныя адрозненні. Такую выснову зрабілі брытанскія навукоўцы з Універсітэта ў Суонсі, піша БелТА.

Падчас даследавання было прааналізавана больш за 100 тысяч мужчынскіх і жаночых сноў. Дзеянне ў мужчынскіх сненнях зазвычай адбываецца па-за домам, на дварэ, а ў жаночых, наадварот, у памяшканнях. Мужчынам сняцца раманы з незнаёмкай і сцэны гвалту, а жанчын часцей даймаюць кашмары і трывожныя сны.

Па-рознаму паводзяць сябе мужчыны і жанчыны пасля сну. Так, прадстаўнікоў моцнага полу мала хвалюе ўбачанае ў сне, яны засяроджваюцца на тым, што адбываецца ў гэты момант. Жанчыны, наадварот, спрабуюць разгадаць значэнне сну, дапасаваць яго да рэальнага жыцця.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках