4 траўня 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанцы заатакавалі войска М'янмы

5
Паўстанцы заатакавалі войска М'янмы

У М'янме ідуць цяжкія баі паміж урадавымі войскамі і ўзброенымі фармаваннямі паўстанцаў.

Сутыкненні ідуць паблізу мяжы з Бангладэш, паведамляе NEWSru.com са спасылкай Xinhua.

Баі пачаліся за дзень да аднаўлення сёмага кола перамоў паміж урадам М'янмы і этнічнымі ўзброенымі групоўкамі ў Янгоне пасля тыднёвага перапынку. У нядзелю "Абаканская армія" паўстанцаў абстраляла лагер урадавых войскаў з артылерыйскіх гармат, прымусіўшы іх кінуць свае пазіцыі і адступіць.

Інфармагенцтва паведамляе аб затрыманні аднаго з афіцэраў паўстанцаў, адзін жаўнер урадавых войскаў загінуў.

Падчас мірных перамоў у Янгоне таксама пачыналіся баі ў штаце Качын на поўначы краіны, дзе ўрадавыя войскі супрацьстаяць Арміі незалежнасці Качына (KIA). Ёсць інфармацыя, што гэтыя ды іншыя паўстанцкія арміі каардынуюць свае дзеянні.

Нагадаем, KIA дамагаецца больш шырокай аўтаноміі ў складзе М'янмы, якая паводле канстытуцыі лічыцца унійнай дзяржавай - афіцыйная назва краіны гучыць як Рэспубліка Уніі М'янмы. Большасць насельніцтва складаюць бірманцы, колькасць качынаў не перасягае 2%.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках