3 траўня 2024, Пятніца, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МТЗ спыніў працу да 6 красавіка

82
МТЗ спыніў працу да 6 красавіка

Рабочыя прадпрыемства паведамляюць аб рэзкім падзенні заробкаў і прымусовых адпачынках.

Сітуацыя на Менскім трактарным заводзе вельмі цяжкая. Раней чытач charter97.org распавёў пра тое, што на МТЗ прымушаюць падпісваць заявы на адпачынак за свой кошт. Сёння паступіла інфармацыя аб тым, што завод «гуляе» да 6 красавіка.

«Завод зачынены з 27 сакавіка да 6 красавіка, ніхто не працуе», - напісаў супрацоўнік заводу Павел.

«Я з МТЗ. Сітуацыя вельмі цяжкая. У людзей проста шок. Як удзельнік Маршу свабоды і Плошчы 2010 скажу толькі адно: нават некалі заўзятыя прыхільнікі ўлады цяпер праклінаюць яе ўсюды і ўсяляк», - піша чытач charter97.org Валерый.

«Усё праўда, у нас абвешчаны прастой - груба кажучы, сядзім дома за аплату ў суме 2/3 акладу - з 27 сакавіка да 6 красавіка. Атрымліваецца, 6 працоўных дзён. Што будзе далей - ніхто не ведае. Штопятніцу - стабільныя прастоі, прычым ужо даўно», - напісаў іншы супрацоўнік заводу.

Аднак у прымусовы адпачынак адправілі не ўсіх. Як стала вядома charter97.org, ахова і аддзел збыту працуюць, як і раней.

«Я працую ўсе дні і цяпер таксама на працы», - піша супрацоўнік заводу з аддзела збыту МТЗ.

«У нас у ахове ўсё нармальна», - піша супрацоўнік аховы завода МТЗ Іван.

Пасля просьбы charter97.org патлумачыць прычыны масавых «адпачынкаў», супрацоўніца аддзела кадраў прадпрыемства павесіла трубку.

Нагадаем, апошнім часам многія прадпрыемствы пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень або вымушаюць рабочых пісаць заявы на адпачынкі за свой кошт. Так, толькі за пачатак сакавіка ў рэдакцыю charter97.org паступілі скаргі з такіх прадпрыемстваў як «Гомсельмаш», Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў, Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў, Бабруйскі завод дэталяў і агрэгатаў, «Магілёўтрансмаш», «Строммашына», МТЗ, «Гомельдрэў», Менскі падшыпнікавы завод, Беларуская чыгунка, ААТ «Віцебскія прадукты» ды іншыя.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках