3 траўня 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Берасцем абеліск героям вайны выкінулі на сметнік

18

Чыноўнікі выкінулі на сметнік помнік, які быў своеасаблівым сімвалам вёскі Спорава Бярэзінскага раёна Берасцейскай вобласці.

Помнік стаяў на скрыжаванні дарог у вёсцы. Паводле версіі мясцовых уладаў, яго знеслі, каб гэты абеліск не зваліўся на праезную частку. Між тым помнік быў пастаўлены як раз на месцы пахавання жаўнераў, якія абаранялі вёску, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Жыхары вёскі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны абурыліся гэтым фактам і нават сабраліся на вуліцах, каб пратэставаць.

У адказ мясцовыя ўлады паабяцалі паставіць новы помнік, але ўжо з граніту. Зрэшты, калі гэтага не адбудзецца, жыхары гатовыя аднаўляць яго сваімі сіламі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках