2 траўня 2024, Чацвер, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежная дабрачынная дапамога - толькі праз Лукашэнку

36
Замежная дабрачынная дапамога - толькі праз Лукашэнку

Згодна з праектам новага дэкрэта любая гуманітарная праграма або праект павінны будуць узгадняцца асабіста з Аляксандрам Лукашэнкам.

29 некамерцыйных недзяржаўных арганізацый краіны накіравалі ў Дэпартамент дабрачыннай дапамогі калектыўны зварот з прапановамі аб спрашчэнні парадку атрымання замежнай дапамогі. Сярод іншых гэта такія арганізацыі як Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне», Беларускі дзіцячы хоспіс, Цэнтр экалагічных развязанняў і іншыя, паведамляе «Радыё Свабода».

У дакуменце адзначаецца, што галоўная мэта атрымання замежнай дапамогі - рэалізацыя сацыяльных праектаў і праграм у галіне аховы здароўя, адукацыі і культуры - тых галін народнай гаспадаркі, якія перш за ўсё патрабуюць бюджэтнага фінансавання. Такім чынам, бязвыплатная замежная дапамога паспрыяе памяншэнню ціску на дзяржаўны бюджэт Беларусі.

Калектыўны зварот быў складзена ў адказ на заклік Дэпартамента дабрачыннай дапамогі выказаць свае прапановы што да нармавання парадку атрымання замежнай дапамогі. Аднак пакуль прапановы абмяркоўваліся, грамадскія арганізацыі атрымалі распрацаваны праект дэкрэта, які быў падрыхтаваны дзяржаўнымі арганізацыямі яшчэ да завяршэння падачы прапаноў, кажа сябра Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка:

«Мы падрыхтавалі ацэнку гэтага праекта дэкрэта. На жаль, ён не накіраваны на спрашчэнне атрымання бязвыплатнай замежнай дапамогі. Наадварот, ён прадугледжвае дадатковае дзяржаўнае рэгуляванне атрымання такой дапамогі пад кантролем дзяржавы. Якім чынам будзе праводзіцца гэты кантроль, з праекта дэкрэта незразумела. Акрамя таго, любая гуманітарная праграма або праект павінны будуць узгадняцца асабіста кіраўніком краіны. Такім чынам, дэкрэт ўтрымлівае парадак шматлікіх бюракратычных узгадненняў - як адносна парадку атрымання грашовых сродкаў, так і адносна мэтаў, на якія гэтыя сродкі будуць прызначаныя.

Міжнародная ж практыка паказвае, што чым менш дзяржава рэгулюе парадак прыцягнення замежнай дапамогі, тым больш і лепш гэтая дапамога паступае ў краіну. Да прыкладу, такія краіны, як Арменія, Грузія - найбольшыя атрымальнікі замежнай дапамогі, так як яны маюць найменшую дзяржаўнае рэгуляванне. Акрамя таго, донары дабрачыннай дапамогі - не толькі буйныя, але і дробныя замежныя арганізацыі, якіх бывае больш, чым буйных. І дробным арганізацыям будзе нязручна працаваць у рэжыме бясконцых узгадненняў, таму яны могуць пакінуць Беларусь як донары гуманітарнай дапамогі. Таму мы вельмі спадзяемся, што распрацаваны праект не канчатковы і Дэпартамент дабрачыннай дапамогі ўлічыць прапановы недзяржаўных арганізацый».

Некамерцыйныя няўрадавыя арганізацыі, сярод іншага, прапаноўваюць:

- Адмовіцца ад сістэмы абавязковай рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, замяніўшы на дазвольны прынцып рэгістрацыі.

- Выключыць з заканадаўства пералік мэтаў, на якія можа вылучацца замежная бязвыплатная дапамога.

- Вызваліць атрымальнікаў ад падатку на прыбытак і мытных збораў, вызначыць мінімальную суму грашовых сродкаў, якія не падлягаюць рэгістрацыі.

- Прадугледзець магчымасць аднаразовай рэгістрацыі доўгатэрміновых праектаў з улікам усёй сумы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках