2 траўня 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO і Грузія запланавалі сумесныя вучэнні летам

NATO і Грузія запланавалі сумесныя вучэнні летам

Спецыялісты NATO дапамагаюць Грузіі ў стварэнні сумеснага трэніровачнага цэнтра.

Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік генеральнага сакратара альянсу ў краінах Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі Джэймс Апатурай у онлайн-інтэрв'ю, арганізаваным НДА «Атлантычная рада Грузіі», піша выданне «Новости-Грузия».

«Тэмп (імплементацыі істотнага пакета Грузія-NATO) вельмі добры. Нашы спецыялісты дапамагаюць Грузіі ў стварэнні сумеснага трэніровачнага цэнтра. Мы вызначылі сябраў асноўнай групы, якія хутка прыбудуць у краіну, і ў нас будуць сумесныя вучэнні ў Грузіі гэтым летам», - сказаў ён .

Падчас саміту NATO ва Уэльсе, які прайшоў 4-5 верасня 2014 года, быў зацверджаны пакет захадаў, якія спрыяюць Грузіі ў яе імкненні да сяброўства ў альянсе. У рамках пакета прадугледжанае адкрыццё ў Грузіі трэніровачнага цэнтра, дзе будуць праходзіць падрыхтоўку вайскоўцы альянсу і краін-партнёраў NATO. Як заявіў раней намеснік міністра абароны Грузіі Леван Гірсіашвілі, трэніравальны цэнтр NATO адкрыецца ў Грузіі, як мяркуецца, да восені гэтага года.

Месца размяшчэння трэніровачнага цэнтра пакуль не абранае. Інстытуцыянальнае супрацоўніцтва Грузіі і NATO пачалося з 1994 года, калі Грузія стала ўдзельніцай праграмы «Партнёрства дзеля міру» (PfP - Parntnership for Peace). Пасля «рэвалюцыі ружаў» з 2004 года супрацоўніцтва Грузіі і NATO стала больш інтэнсіўным. У красавіку 2008 года ў Бухарэсце на саміце кіраўнікоў краін-сябраў NATO было пацверджана, што Грузія і Украіна ў будучыні могуць стаць сябрамі NATO пры ўмове адпаведнасці стандартам альянсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках