2 траўня 2024, Чацвер, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве хочуць закрыць усе «начнікі»

14
У Магілёве хочуць закрыць усе «начнікі»

У Магілёве гарадскія ўлады маюць намер закрыць усе начныя крамы.

З просьбай вывучыць такую магчымасць да начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама звярнуўся кіраўнік горада Уладзімір Цумараў на планёрцы, піша mogilevnews.by.

Зварот грунтуецца паводле вынікаў працяглага назірання, якое сведчаць аб тым, што, збольшага, наведвальнікамі крам з 24-гадзінным рэжымам працы, ці як іх называюць у народзе «начнікі», пасля 24.00 з'яўляюцца людзі, якія злоўжываюць спіртным.

Акрамя гэтага, не спыняюцца скаргі жыхароў дамоў, размешчаных побач з такімі аб'ектамі гандлю, на частыя «разборкі» іх наведвальнікаў уначы.

Да таго ж, паводле інфармацыі ўпраўлення гандлю і паслуг гарвыканкама, таваразварот крам у начную змену невялікі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках