2 траўня 2024, Чацвер, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кнігу Быкава з аўтографам аўтара прадаюць на аўкцыёне

4

На электронным аўкцыёне ay.by у Віцебску выстаўленая кніга Васіля Быкава «Жураўліны крык. Трэцяя ракета. Альпійская балада» з аўтографам аўтара.

Кніга на рускай мове, выдадзеная ў 1972 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» накладам 100 000 штук у серыі «Бібліятэка беларускай аповесці». Пераклады аповесцяў з беларускага выканалі В. Рудава і М. Гарбачова.

На тытульным лісце кнігі аўтограф Васіля Быкава: «В. М. Ревзону з приветом!» Датаваны подпіс 5 лістапад 1979. Магчыма, што кніга была падпісаная для ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веньяміна Майсеевіча Рэўзана, які памёр 22 траўня 2014 года ва ўзросце 93 гадоў.

Стан кнігі ацэньваецца, як добры. Кошт 150 даляраў ЗША, паведамляюць «Народные новости Витебска».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках