2 траўня 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанка прадала ідэальна круглае яйка за $741

6
Брытанка прадала ідэальна круглае яйка за $741

Жанчына выставіла яйка на аўкцыён.

Ідэальна круглыя яйкі неімаверна складана знайсці, а вось прадаць іх, як высветлілася, прасцей простага. Англічанка здолела прадаць яйка ідэальнай сферычнай формы за $741 на eBay.

Цалкам круглае яйка было знесенае курыцай пароды Buff Orpington, якая належыць Кім Бротан з Эсэкса, паведамляе Kedem. Яна распавядае, што спачатку збіралася разбіць яго, каб прыгатаваць аладкі, пакуль муж не ўбачыў фатаграфію яйка, выкладзеную на Facebook, і не закрычаў: «Не рабі гэтага!»

Кім Бротан была скептычна настроена да продажу яйка на eBay, падумаўшы, што ніхто не стане плаціць такія велізарныя грошы за нейкае яйка. Але калі жанчына выставіла яйка на аўкцыён, на яго паступіла больш за 60 заявак, і кошт тут жа ўзляцеў, піша segodnya.ua.

Пакупнік, які набыў яйка, быў зацікаўлены ў яго захаванні, а не ўжыванні. Усе сродкі, атрыманыя ад продажу унікальнага яйка, жанчына выдаткавала на дабрачыннасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках