3 траўня 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежны гандаль таварамі абрынуўся на 30%

11
Замежны гандаль таварамі абрынуўся на 30%

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені-лютым склала 108,7 млн. USD.

Паводле вынікаў студзеня сальда было станоўчым - 242 млн. USD, паведамляе АФН.

Такім чынам, у лютым дэфіцыт замежнага гандлю таварамі склаў 350,7 млн. USD. Варта было толькі скасаваць адміністрацыйныя абмежаванні на імпарт і павышэнне коштаў...

Аб'ём замежнага гандлю таварамі ў студзені-лютым склаў 8138,7 млн. USD, знізіўшыся на 30,2% у параўнанні са студзенем-лютым папярэдняга года. Экспарт тавараў склаў 4015,0 млн. USD, знізіўшыся на 29,4% у параўнанні са студзенем-лютым 2014 года, імпарт склаў 4123,7 млн. USD, знізіўшыся на 30,9%.

З агульнага аб'ёму экспарту пастаўкі ў краіны па-за СНД склалі 2184,0 млн. USD, знізіўшыся на 16,2%, у тым ліку экспарт у краіны Еўрапейскага саюза склаў 1562,0 млн. USD, што на 23,3% ніжэй за ўзровень студзеня-лютага 2014.

Пастаўкі ў краіны СНД склалі 1831,0 млн. USD, знізіўшыся на 40,5%. Экспарт у Расею ўпаў на 39,9% да 1382,2 млн. USD.

У сваю чаргу аб'ём імпарту з краін СНД склаў 2 493,2 млн. USD, знізіўшыся на 33,4%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі знізіўся на 31,3% і склаў 2 355,9 млн. USD.

З краін па-за СНД Беларусь знізіла імпарт на 26,8% да 1 630,5 млн. USD. Імпарт тавараў з краін Еўразвязу склаў 774,2 млн. USD, што на 38,9% менш у параўнанні са студзенем-лютым 2014 года.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД у студзені-лютым 2015 склала 662,2 млн. (мінус 664,7 млн. USD у студзені-лютым 2014), у гандлі з Расеяй - мінус 973,7 млн. USD ( мінус 1 131,7 млн. USD у студзені-лютым 2014).

У гандлі з краінамі па-за СНД у студзені-лютым 2015 сфармавалася станоўчае сальда ў суме 553,5 млн. USD (у студзені-лютым 2014 сальда складала плюс 378,7 млн. USD).

Станоўчае сальда замежнага гандлю з краінамі Еўразвязу ў студзені-лютым 2015 склала 787,8 млн. USD (супраць станоўчага ў суме 769,6 млн. USD у студзені-лютым 2014).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках