3 траўня 2024, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Беларусі не бачыць магчымасці для зніжэння стаўкі ПДВ

10
Мінфін Беларусі не бачыць магчымасці для зніжэння стаўкі ПДВ

Падставы для зніжэння стаўкі падатку на даданую вартасць у краіне адсутнічаюць, мяркуе намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.

Нагадаем, стаўка падатку на даданую вартасць у Беларусі значна вышэйшая (20%), чым у іншых краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляе БелаПАН.

У Расеі стаўка ПДВ складае 18%, у Казахстане - 12%. Беларускія бізнэс-саюзы для стварэння роўных умоў гаспадарання ў еўразійскім саюзе прапаноўвалі знізіць стаўку ПДВ у краіне.

«Сапраўды, стаўка падатку на даданую вартасць у Расеі і Казахстане прыкметна меншая. Але наяўная розніца абумоўленая аб'ектыўнымі прычынамі - наяўнасцю ў нашых партнёраў нафтагазавых даходаў», - гаворыцца ў публікацыі намесніка міністра фінансаў Дзмітрыя Кійко, якая размешчаная ў апошнім нумары часопіса «Фінансы, улік, аўдыт», што выдаецца Мінфінам.

Намеснік міністра звярнуў увагу, што ў Расеі на нафтагазавыя даходы прыпадае каля 10,5% ВУП, у Казахстане - 12,3% ВУП.

«У Беларусі паказчыкі аб'ектыўна ніжэйшыя. У нас на нафтагазавыя даходы ў 2014 годзе прыйшлося 1,3% ВУП. У 2015 годзе чаканні павялічаныя да 4,3% ВУП, але прагноз будуецца ўжо з улікам залічэння вывазных падаткаў на нафтапрадукты ў наш бюджэт», - адзначае Кійко.

Ён звярнуў увагу, што для Беларусі ПДВ з'яўляецца «асноўнай крыніцай папаўнення казны», на долю якога прыпадае больш за 37% усіх даходаў бюджэту, а ў Расеі за кошт ПДВ фармуецца каля 20% даходаў, у Казахстане - каля 14%.

«З улікам наяўнай эканамічнай сітуацыі, сярод іншага абумоўленай вонкавымі фактарамі, рэзервы для зніжэння ставак асноўных падаткаў (у тым ліку ПДВ) сёння адсутнічаюць», - падкрэсліў Кійко.

У студзені-лютым 2015 года, паводле інфармацыі БелаПАН, ад падатку на даданую вартасць у рэспубліканскі бюджэт паступіла 9,4 трлн рублёў, на ПДВ прыйшлося амаль 39% сукупных даходаў бюджэту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках