3 траўня 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэракт у Стамбуле: пракурора ўзялі ў закладнікі

1

Група радыкалаў узяла ў закладнікі пракурора ў Стамбуле.

Турэцкая леварадыкальная марксісцкая групоўка ўзяла ў закладнікі пракурора, які расследаваў гучную справу аб гібелі падлетка падчас вулічных пратэстаў у 2013 годзе, паведамляе BBC.

Як паведамляюць турэцкія СМІ, узброеныя людзі захапілі пракурора ў ягоным офісе і патрабуюць арыштаваць паліцэйскіх, вінаватых у гібелі падлетка.

У "Твітэры" з'явіліся фотаздымкі, на якіх відаць, як узброены чалавек прыстаўляе пісталет да галавы пракурора. Будынак пракуратуры ачэплены паліцыяй, супрацоўнікі эвакуяваныя.

15-гадовы Беркін Эльван трапіў пад абстрэл газавымі гранатамі падчас пратэстаў у парку Гезі ў цэнтры Стамбула. Ён знаходзіўся дзевяць месяцаў у коме, а потым памёр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках