2 траўня 2024, Чацвер, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Тайланда просіць скасаваць ваеннае становішча

Прэм'ер Тайланда просіць скасаваць ваеннае становішча

Прают Чан-Оча звярнуўся да караля Тайланда Пхуміпону Адульядэту па дазвол скасаваць ваеннае становішча.

Яно было ўведзенае ў краіне яшчэ да перавароту ў траўні мінулага года. Замест яго прэм'ер хоча ўвесці новае заканадаўства, якое легалізуе найшырэйшыя паўнамоцтвы войска, паведамляе Reuters.

Крытыкі дзейнага рэжыму асцерагаюцца, што новыя законы могуць стаць яшчэ больш жорсткімі, чым ваеннае становішча, і дазволяць Праюту карыстацца неабмежаванымі паўнамоцтвамі на падставе клопату аб нацыянальнай бяспецы, паведамляе NEWSru.com.

Войска захапіла ўладу ў Тайландзе 22 траўня 2014 года ў выніку перавароту, якому папярэднічалі доўгія месяцы вулічных пратэстаў. За некалькі дзён да путчу ў краіне было ўведзенае ваеннае становішча. Са слоў Праюта, ваеннае становішча будзе замененае артыкулам 44 часовай канстытуцыі.

"Мы чакаем адабрэння караля, каб скасаваць ваеннае становішча", - заявіў Прают і дадаў, што ягоныя прыхільнікі падрыхтавалі артыкул 44 і гатовыя пачаць яго прымяненне. Дакладных тэрмінаў прэм'ер-міністр не назваў.

Са слоў Праюта, артыкул 44 уключае шэсць раздзелаў, якія маюць дачыненне да нацыянальнай бяспекі. Сярод іншага ён дазволіць вайскоўцам затрымліваць людзей на тэрмін да сямі дзён без выстаўлення абвінавачванняў і ордэра на арышт. Акрамя таго, ён мяркуе, што пытаннямі нацыянальнай бяспекі па-ранейшаму будуць займацца ваенныя трыбуналы.

Палажэнні згаданага артыкула таксама дазволяць Праюту выдаваць усякі закон, накіраваны на "спыненне або падаўленне" ўсякай пагрозы нацыянальнай бяспекі і манархіі. Сунаі Пасук, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, мяркуе, што ўвядзенне артыкула часовай канстытуцыі замест ваеннага становішча гарантуе Праюту фактычна бязмежную ўладу. "Артыкул 44 не абмяжоўвае ўладу і дазваляе трактаваць усякі загад як канстытуцыйны, з чым вельмі цяжка змагацца", - кажа Сунаі.

Скасаванне ваеннага становішча можа станоўча адбіцца на турызме, чаго ўпарта дамагаліся тураператары. Паток турыстаў, якія прыносяць каля 10% ВУП краіны, прыкметна збяднеў пасля травеньскага перавароту і ўвядзення ваеннага становішча, бо рабіў немагчымым куплю страхавых полісаў у шэрагу краін для паездкі ў Тайланд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках