2 траўня 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Расея ператварыла Калінінград у арсенал пасярод Еўропы

12
Newsweek: Расея ператварыла Калінінград у арсенал пасярод Еўропы

Ракеты з Калінінградскай вобласці за лічаныя хвіліны здольныя знішчыць парламент Нямеччыны.

Пакуль увага свету прыкаваная да манеўраў Паўночнага флоту РФ, прэзідэнт Уладзімір Пуцін цішком перакідае ўзбраенне ў Калінінградскую вобласць, ператварыўшы яе ў магутны расейскі арсенал пад бокам у ЕЗ. Пра гэта сёння піша выданне Newsweek, нагадваючы аб размяшчэнні ракетных комплексаў "Іскандэр" у адарваным ад астатняй Расеі рэгіёне, паведамляе ZN.ua.

Пры гэтым аглядальнік адзначае, што, відавочна, Масква планавала гэта даўно, бо зброю даставілі караблямі. А гэта досыць карпатлівая і не хуткая працэдура. "Распрацаваны 9 гадоў таму ракетны комплекс здольны страляць як звычайнымі, так і ядзернымі ракетамі, і робіць ён гэта значна дакладней, чым яго папярэднікі", - піша выданне пра расейскія "Іскандэры". Паводле афіцыйных характарыстыках, радыус дзеяння расейскіх ракет складае 400 кіламетраў. Гэта крыху менш парога, усталяванага Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняй і блізкай далёкасці палёту. Але экспэрты ў Нацыянальным абаронным універсітэце Фінляндыі пераконваюць, што "Іскандэр" здольны пацэліць у аб’ект на адлегласці 1700 кіламетраў.

"Калі гэта так, то з балтыйскай базы можна за лічаныя хвіліны знішчыць, напрыклад, парламент Нямеччыны", - гаворыцца ў артыкуле.

Аглядальнік нагадвае, што размяшчэнне ракетных комплексаў і самалётаў у Калінінградскай вобласці пад бокам у ЕЗ уваходзіць у праграму пераўзбраення Расеі. Яе мэтай абвешчанае павышэнне долі сучаснага ўзбраення ў расейскім войску з 10% да 70%. Польскія экспэрты кажуць, што Масква збіраецца закупіць 120 "Іскандэраў", 600 самалётаў і 1100 верталётаў, 100 караблёў і 2300 танкаў.

"Той факт, што расейцы ўсталявалі ў Калінінградскай вобласці ракетныя ўстаноўкі, можа стварыць сур'ёзныя праблемы для NATO. Але ў гэты ж час, гэтыя сілы ў вельмі невыгоднай пазіцыі. NATO блізка да адрэзанага ад астатняй Расеі Калінінграда", - патлумачыў Newsweek неназваны вайсковец.

Цяпер расейская вобласць пасярод ЕЗ атрымлівае ўсе неабходныя тавары аўтамабільным і чыгуначным транспартам праз тэрыторыю Літвы. Але прэм'ер балтыйскай краіны Лінас Лінкявічус не выключае, што ў будучыні такі калідор можа быць забаронены. Таму Літва можа стаць першай краінай, супраць якой Крэмль можа наважыцца прымяніць арсенал у Калінінградзе.

Раней прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ таксама заяўляла, што калінінградскія "Іскандэры" Расеі небяспечныя для многіх краін Еўропы. Яна ў чарговы раз адзначыла, што ў цяперашніх варунках нельга казаць пра паслабленне або скасаванне санкцый супраць Расеі. А прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач заявіла, што Пуцін "Іскандэрамі" спрабуе паўплываць на пастанову Еўрарады аб санкцыях.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках