2 траўня 2024, Чацвер, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь цалкам выплаціла крэдыт стэнд-бай МВФ

7
Беларусь цалкам выплаціла крэдыт стэнд-бай МВФ

Беларусь рэалізавала праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд, са студзеня 2009 года да красавіка 2010-га.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

"31 сакавіка 2015 Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязанняў па крэдыту стэнд-бай МВФ правяла выплату апошняй часткі асноўнай запазычанасці ў памеры 54,7 млн СДР, што эквівалентна $75,9 млн, - гаворыцца ў паведамленні. - Такім чынам, рэспубліка цалкам выканала свае абавязанні перад МВФ".

Беларусь рэалізавала праграму стэнд-бай, падтрыманую крэдытам МВФ на $3,5 млрд, са студзеня 2009 года да красавіка 2010-га. Гэта дазволіла краіне забяспечыць станоўчую дынаміку ў шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

З 1992 да 2008 года Беларусь двойчы выкарыстоўвала фінансавыя рэсурсы МВФ: па лініі фонду сістэмных трансфармацый - $217,2 млн і па механізме стэнд-бай - $77,4 млн. У лютым 2005 года Беларусь цалкам выплаціла названыя крэдыты МВФ.

Дзейнасць МВФ у Беларусі накіраваная на супрацоўніцтва з урадам і Нацыянальным банкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі з акцэнтам на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку з мэтай дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з'яўляецца чальцом МВФ з 1992 года, яе квота на пачатак 2013 года была роўная 386,4 млн СДР ($542,1 млн).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках