3 траўня 2024, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эйфелева вежа святкуе свой дзень нараджэння

3
Эйфелева вежа святкуе свой дзень нараджэння

Роўна 126 гадоў таму ў Парыжы ўрачыста адкрылі Эйфелеву вежу.

Цяпер цяжка нават уявіць сабе французскую сталіцу без гэтай ажурнай грацыёзнай славутасці. Сваю назву яна атрымала ў гонар яе архітэктара - Густава Эйфеля. Аднак сам стваральнік называў яе проста - «300 метровая вежа», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Аднак яшчэ да таго, як вежа была пабудаваная, яе сустрэлі крытычна некаторыя грамадскія арганізацыі і вядомыя ў Францыі людзі, у тым ліку і Шарль Гуно з Аляксандрам Дзюма (сынам). У гэта цяжка паверыць, але «сумленне Парыжа», пісьменнік <>bГі дэ Мапасан, стаўся адным з самых заўзятых ганьбавальнікаў аб'екта.

Як толькі ў вежы была адчыненая першая рэстарацыя аўтар знакамітага рамана «Мілы сябар», рэгулярна прыходзіў туды абедаць. А калі сябры пыталіся ў яго, як ён можа есці менавіта тут, пісьменнік зазвычай адказваў: «Гэта адзінае месца ў Парыжы, адкуль не відаць гэтай пачвары!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках