2 траўня 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Goldman Sachs: Запасы золата скончацца праз 20 гадоў

16
Goldman Sachs: Запасы золата скончацца праз 20 гадоў

Запасаў золата, дыяментаў і цынку ў свеце засталося на 20 гадоў здабычы, а рэзэрваў плаціны, медзі і нікеля - на 40 гадоў.

Такі прагноз зрабілі аналітыкі банка Goldman Sachs, паведамляе "Обозреватель" са спасылкай на Market Watch.

"Спалучэнне вельмі малой канцэнтрацыі металаў у зямной кары і вельмі невялікага ліку высакаякасных радовішчаў азначае, што некаторыя выкапні могуць стаць сапраўды рэдкімі", - распавёў экспэрт Goldman Sachs Юджын Кінг.

Таму, на грунце абмежаванасці запасаў, на думку інвестыцыйнага банка, кошт гэтых рэсурсаў будзе расці. Таксама аналітыкі сумняваюцца, што будуць адкрытыя новыя вялікія радовішчы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках