2 траўня 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у ІП: сканфіскаваная сімволіка і тавар

5

Напярэдадні Дня Волі дадому да Анатоля Мірашнічэнкі налучыла цэлая «брыгада» прадстаўнікоў розных аперацыйных службаў.

З 10 да 16 гадзін супрацоўнікі спецслужбаў праводзілі ператрус у кватэры актывіста. У выніку прадстаўнікі падатковай інспекцыі склалі пратакол нібыта пра кантрольную закупку і акт канфіскацыі тавараў. Ператрус звязалі з дзейнасцю Анатоля Мірашнічэнкі ў якасці ІП, паведамляе «Беларуская праўда».

Аднак супрацоўнікі аперацыйных службаў шукалі нацыянальную сімволіку, плакаты, расцяжкі, якія актывіст мог захоўваць дома да Дня Волі.

«Я ўважаю ўсё гэтае «мерапрыемства» ў маёй кватэры за мэтанакіраваную акцыю спецслужбаў, накіраванай на зрыў майго ўдзелу ў Дні Волі. Час правядзенне ператрусу кажа сам за сябе», - пракаментаваў ён вобшук у сваёй кватэры.

Летась Анатоль Мірашнічэнка пасля Дня Волі быў затрыманы і асуджаны на 10 дзён арышту. Актывіст прыйшоў на акцыю з сцягам, на якім быў выяўлены старадаўні сімвал беларусаў - «Калюмны».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках