2 траўня 2024, Чацвер, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у вёсцы пад Лагойскам: згарэлі 12 дамоў

9

У вёсцы Брусовічы Лагойскага раёна адбыўся пажар.

Тутэйшыя жыхары палілі траву, а ў выніку загарэліся пабудовы. 12 з іх былі цалкам знішчаныя агнём, перадае тэлеканал ОНТ.

Ратавальнікаў выклікалі не адразу. У выніку, пакуль тыя прыехалі, частку вёскі ўжо выратаваць было немагчыма. 7 пажарных аўтамабіляў і 17 ратавальнікаў здолелі адваяваць у агню частку вёскі, другая ж цяпер нагадвае часы Другой сусветнай вайны.

На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках