26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам адкрыюць сафары-парк

4
Пад Менскам адкрыюць сафары-парк

Сафары-парк адкрыецца ў цэнтры экалагічнага турызму "Станькава" Дзяржынскага раёна восенню 2015 года.

Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Агракамбінат" Дзяржынскі" Сяргей Ярмак, піша БелТА.

Насельнікамі сафары-парка стануць еўрапейскія лані, плямістыя і высакародныя алені, казулі, муфлоны і іншыя жывёлы. Цяпер вядзецца добраўпарадкаванне лясных сцежак і пляцовак для кармлення, будаўніцтва вышак, адкуль можна будзе назіраць за жывёламі. Сафары-парк зойме плошчу блізу 450 га.

Чакаецца, што адкрыццё аб'екта дасць магчымасць значна павялічыць колькасць наведвальнікаў цэнтра экатурызму. Са слоў Сяргея Ярмака, у 2014 годзе "Станькава" наведалі блізу 155 тыс. чалавек, большасць турыстаў прыязджаюць з беларускай сталіцы і Расеі.

Цэнтр экалагічнага турызму "Станькава" пачаў будаваць на ініцыятыву ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» і музея Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 2008 года. Першых наведвальнікаў цэнтр прынялі ў красавіку 2011-га.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках