28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Барыс Нямцоў быў шчырым сябрам Беларусі

7
Юры Хашчавацкі: Барыс Нямцоў быў шчырым сябрам Беларусі

Вядомы кінадакументаліст Юрый Хашчавацкі шмат гадоў ведаў расейскага палітыка Барыса Нямцова.

Забіты 27 лютага ў Маскве апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў шчырым сябрам Беларусі. Пра гэта Юры Хашчавацкі заявіў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

- У Кіеве Нямцоў быў названы самым шчырым сябрам Украіны ў Маскве, але ці можна сказаць, што ён быў і лепшым сябрам Беларусі?

- Безумоўна! Толькі ён быў не проста сябрам, што могуць пацвердзіць процьма людзей, але дэманстраваў глыбокае і дакладнае разуменне нашай сітуацыі.

- Ён прыязджаў пасля самых грандыёзных мітынгаў і самых жорсткіх рэпрэсій рэжыму, за што на 5 гадоў быў пазбаўлены візы…

- Ён быў дэпартаваны не за тое, што яго не палюбіў «усенародна абраны», а за тое, што ён не скорана і пераканана даводзіў непрыняцце для цывілізаванага свету дыктатарскай улады. Прамым тэкстам казаў пра тое, чаго доўгі час не разумелі, скептычна ставіліся і з чаго смяяліся нібыта мудрыя і разумныя людзі ва Украіне і Расеі. Што постсавецкія дыктатуры - гэтыя «гамункулусы» - былі выгадаваныя ў беларускай «прабірцы». У 9 з 10 выпадкаў, калі ён разважаў пра расейскую сітуацыю, у сваіх інтэрв'ю Нямцоў згадваў, што ўсё ідзе з Беларусі. Я не кажу, што мы з ім сябравалі, але заўсёды разумелі адзін аднаго! Заўсёды было адчуванне, што гэта «чалавек-гара», нягледзячы на знешнюю дружалюбнасць. А што ўжо казаць пра інтэлігентнасць і ветлівасць, так не характэрную для расейскай глыбінкі, адкуль ён паходзіў! Таму і ў гэтыя хвіліны адчуваю, што ён побач і наш сябра...

Расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце паблізу Крамля. Учора ў Маскве прайшло пахаванне Нямцова.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках