27 красавiка 2024, Субота, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў наважыў склікаць «савет рэспублікі»

20
Лукашэнка зноў наважыў склікаць «савет рэспублікі»

Указ дыктатара аб скліканні пазачарговай сесіі «савета рэспублікі» зноў з'явіўся на Нацыянальным прававым партале.

4 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале зноў з'явіўся ўказ Лукашэнкі аб скліканні восьмай пазачарговай сесіі «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Беларусі пятага склікання. Гэты дакумент быў падпісаны 27 лютага.

Як паведамляе БелаПАН, згодна з указам пасяджэнне сесіі павінна было адбыцца 2 сакавік «для адабрэння праекта закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расейскай Федэрацыі аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь атамнай электрастанцыі ад 15 сакавіка 2011 года» і разгляду іншых пытанняў».

Упершыню ўказ быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 28 лютага, аднак праз некалькі гадзін спасылка на яго знікла. Яшчэ пазней быў выдалены ўвесь раздзел аб нарматыўных прававых актах Лукашэнкі, уключаных у раздзел «Афіцыйна апублікаваныя» 28 лютага.

Пасяджэнне жа сесіі адбылося ў першай палове дня 2 сакавіка ў закрытым рэжыме. Прычыны правядзення цяперашняй пазачарговай сесіі ў такім фармаце невядомыя. Ніякіх каментароў з гэтай нагоды не было, як і няма афіцыйнай інфармацыі пра тое, якія пытанні разглядаліся на пасяджэнні, акрамя пазначанага ва ўказе.

Нагадаем, 25 лютага пратакол быў ратыфікаваны Палатай прадстаўнікоў на заключным пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі, якая склікалася для разгляду праграмы дзейнасці ўрада на 2015 год. Пасяджэнне ніжняй палаты праходзіла ў адкрытым фармаце.

Пратакол прыводзіць тэрміны ўвядзення ў эксплуатацыю энэргаблокаў АЭС у адпаведнасць з заканадаўствам. Згодна з міжурадавым пагадненнем Беларусь і Расея бралі на сябе абавязанні ўводу ў эксплуатацыю першага энэргаблока АЭС у 2017 годзе, другога - у 2018-м. Пратакол адсоўвае гэтыя тэрміны на 2018 і 2020 гады адпаведна, паколькі гэтыя даты прапісаныя ва ўказе №499 «Аб збудаванні Беларускай атамнай электрастанцыі» ад 2 лістапада 2013 года.

Пратакол да пагаднення таксама ўскладае функцыі заказчыка з беларускага боку на РУП «Беларуская атамная электрастанцыя», тады як у самім пагадненні заказчыкам названа дзяржустанова «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках