28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Naka прэзентуе кліп «Налівай ды пі» на канцэрце 8 сакавіка

1

Прэзентацыя кліпа «Налівай ды пі» пройдзе на канцэрце Naka Piano 8 сакавіка ў клубе TNT.

Упершыню пасля перапынку на сцэне зноў з'явіцца Ірына Кліменка - клавішніца, разам з якой Насця Шпакоўская запісала асобную лірычную праграму з фартэпіяна. Ірына выступіць, знаходзячыся на сёмым месяцы цяжарнасці, а затым праект Naka Piano возьме паўзу да поўнага вяртання Ірыны ў творчае жыццё, паведамілі charter97.org арганізатары канцэрту.

«З гуртам і праектам звязаныя розныя падзеі ў жыцці удзельнікаў гурту: і сумныя і радасныя. Не будзе перабольшаннем сказаць, што гэты выступ для Ірыны трошкі гераічны. Вядома, пра гераізм яна даведаецца больш потым, калі стане маці. А пакуль мы прэзентуем разам наш новы суровы кліп і жадаем гасцям канцэрту, каб брутальнасць у іх жыцці заставалася толькі на экранах», - сказала лідарка калектыву Наста Шпакоўская.

Рэжысёрам роліка выступіў Макс Сіры, які зрабіў дзеля гурту паўзу ў працы над маштабным праектам пра Міхала Клеафаса Агінскага. Кліп выкананы ў стылістыцы анімацыйнага шутэр-глэм-рэалізму, ён быў зняты дзякуючы актыўнаму ўдзелу прыхільнікаў гурту ў спецыяльным праекце «У цябе ёсць выбар». Ягоная прэзентацыя ў інтэрнэце і на тэлевізіі адбудзецца на наступны пасля канцэрту дзень - дзевятага сакавіка.

У далейшых планах гурту - выпуск першага цалкам беларускамоўнага альбома ў гэтым годзе. Ягоная назва пакуль трымаецца ў таямніцы. Наступны за ім нумарны альбом гурту плануецца не раней 2016-га года.

Найбліжэйшы канцэрт у «электрычнасці» - 23 красавіка ў клубе RE:PUBLIC.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках