26 красавiка 2024, Пятніца, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусь прыедзе місія МВФ

7
Заўтра ў Беларусь прыедзе місія МВФ

Планавая місія Міжнароднага валютнага фонду прыбудзе ў Беларусь 5 сакавіка.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ.

Экспэрты фонду будуць працаваць у Беларусі да 16 сакавіка. "Гэта рэгулярная штогадовая місія. Будуць праводзіцца кансультацыі аб артыкуле IV", - адзначылі ў прадстаўніцтве МВФ. Гэта значыць місія будзе займацца штогадовым аглядам развіцця эканомікі Беларусі, што праводзіцца і з іншымі краінамі - чальцамі фонду.

Запланаваныя таксама сустрэчы экспэртаў, у тым ліку ў Адміністрацыі Лукашэнкі, Нацбанку, Міністэрстве эканомікі. Узначаліць місію Дэвід Хофман.

Міжнародны валютны фонд - спецыялізаваная ўстанова ААН са штаб-кватэрай у Вашынгтоне (ЗША). Афіцыйная дата стварэння МВФ - 27 снежня 1945 года. Беларусь з'яўляецца чальцом МВФ з 1992 года, яе квота напачатак 2013 была роўная 386,4 млн SDR ($542,1 млн).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках