26 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз пераглядае палітыку суседства

Еўразвяз пераглядае палітыку суседства

Еўразвяз абвясціў пра пачатак кансультацый з мэтай перагляду фармату Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС).

Афіцыйны перагляд ЕПС будзе пачаты ў сераду, 4 сакавіка. Гэты перыяд будзе доўжыцца да канца чэрвеня, пасля чаго - увосень - будуць падрыхтаваныя і пададзеныя прапановы ЕК аб пераглядзе ЕПС, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на прэс-службу Еўракамісіі.

На першым этапе ЕК і Еўрапейская служба замежных дзеянняў плануюць правесці шэраг кансультацый з краінамі-партнёрамі і краінамі-чальцамі ЕЗ, каб сабраць іх прапановы аб зменах.

"У жыццёвых інтарэсах ЕЗ наладзіць моцнае партнёрства са сваімі суседзямі. У выніку апошніх падзей у рэгіёне павялічыліся выклікі, якія стаяць перад усімі намі, ідзе гаворка аб эканамічным ціску, нелегальнай міграцыі або пагрозе нашай бяспецы. Нам патрэбная моцная палітыка, каб справіцца з гэтымі праблемамі", - заявіла кіраўніца дыпламатыі ЕЗ Федэрыка Магерыні.

"Нам трэба таксама лепш разумець розныя інтарэсы, спадзяванні і каштоўнасці нашых партнёраў. Гэта мэта, якая павінна быць пастаўленая ў гэтым пераглядзе, калі мы хочам наладзіць трывалыя палітычныя стасункі з нашымі суседзямі", - сказала яна.

Еўрапейская палітыка суседства была распрацаваная пасля ўступлення ў 2004 годзе 10 новых краін у склад ЕЗ, каб прадухіліць з'яўленне новых раздзяляльных ліній у Еўропе. Дзякуючы гэтай палітыцы ЕЗ можа прапанаваць сваім суседзям асаблівыя стасункі, заснаваныя на ўзаемнай прыхільнасці да агульных каштоўнасцей (дэмакратыя і правы чалавека, вяршэнства закона, належнае дзяржаўнае кіраванне, прынцыпы рынкавай эканомікі і ўстойлівае развіццё). Часткай ЕПС з'яўляецца таксама Усходняе партнёрства, якое рэгулюе стасункі ЕЗ з Украінай.

Апошні раз Еўрапейскую палітыку суседства пераглядалі ў 2011 годзе, змяніўшы базавыя прынцыпы функцыянавання гэтага фармату.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках