У Турцыі разбіўся яшчэ адзін вайсковы самалёт
1- 5.03.2015, 14:20
- 7,600
За апошнія два тыдні турэцкая баявая авіяцыя страціла ўжо тры самалёты.
Непадалёк ад горада Коньі пацярпеў катастрофу знішчальнік вайскова-паветраных сілаў краіны. У выніку інцыдэнту загінулі два пілоты. Пра гэта паведамляла агенцтва Reuters, піша Lenta.ru.
Крыніца ўдакладняе, што знішчальнік-перахопнік F-4е «Фантом» вылецеў з авіябазы Эскішахір на планавы трэніравальны палёт а 9:00 ранку паводле мясцовага часу, і праз гадзіну з невядомых прычын упаў.
Адзначым, што гэта ўжо другі трагічны інцыдэнт з удзелам баявой авіяцыі Турцыі менш чым за два тыдні. Цяпер ідзе расследаванне прычын падзення двух вайсковых самалётаў у правінцыі Малацья 24 лютага 2015 г, у выніку чаго загінулі чатыры чалавекі экіпажаў.