26 красавiка 2024, Пятніца, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выступіла супраць уводу на Данбас міратворцаў ААН

34
Расея выступіла супраць уводу на Данбас міратворцаў ААН

Масква не падтрымае ўвядзенне міратворчага кантынгенту на тэрыторыю Украіны, калі такая прапанова будзе ўнесеная ў Раду Бяспекі ААН.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС Расеі Генадзь Гацілаў, паведамляе BBC.

Ён патлумачыў такую пазіцыю тым, што, на думку Масквы, на гэтым этапе ўрэгулявання ўкраінскага крызісу досыць Менскіх пагадненняў.

"Мы мяркуем, што ёсць менскія дамоўленасці, у іх выразна вызначаная роля АБСЕ, яе маніторынгавай місіі. І цяпер трэба займацца тым, каб гэтая маніторынгавая місія эфектыўна працавала і назірала за выкананнем менскіх дамоўленасцей. Гэтага цяпер цалкам дастаткова", - сказаў Гацілаў.

Украінскія ўлады раней прапаноўвалі ўвесці ў зону канфлікту на Данбасе міратворцаў ААН ці ЕЗ.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках