26 красавiка 2024, Пятніца, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ды Польшча падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі

2

У Варшаве ў чацвер, 5 сакавіка, было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж РНБА Украіны і Бюро нацыянальнай бяспекі (BBN) Польшчы.

Дакумент падпісалі сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў і старшыня BBN Станіслаў Казей, паведамляе "Укрінформ".

"Мы падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве паміж РНБА і BBN. Гэта з'яўляецца выказваннем патрэбы і жадання супрацоўніцтва паміж нашымі ўстановамі, а таксама рэалізацыяй волі нашых прэзідэнтаў, якую яны выказалі надоечы падчас святкавання гадавіны Еўрамайдану ў Кіеве", - заявіў Казей.

Паводле ягоных слоў, пагадненне прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў рэгіянальнай бяспецы, бяспецы абедзвюх краін.

Старшыня BBN паведаміў, што стораны будуць супрацоўнічаць у сферы набліжэння Украіны да ЕЗ і NATO, будуць рыхтаваць агульныя стратэгічныя планы ў сферы бяспекі, будуць праводзіць сустрэчы на розных узроўнях, а таксама будуць абменьвацца інфармацыяй, якая цікавіць абедзве стараны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках