Качагар з Менскага раёна абліў сябе бензінам і падпаліў
11- 7.03.2015, 10:47
- 27,308
У ноч з пятніцы на суботу медыкі тэрмінова шпіталізавалі мужчыну.
У жылым доме на тэрыторыі Менскага раёна пры спробе суіцыду ён атрымаў апёкі 90% цела, паведамілі charter97.org у Менскім абласным упраўленні МНС.
"7 сакавіка а 00.20 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі з апёкамі 1-3 ступені (90% цела) грамадзяніна, 1970 года нараджэння, качагара ДП "Мінрайцепласеткі". Апёкі пацярпелы атрымаў пры спробе суіцыду. Мужчына абліў сябе бензінам і падпаліў у жылым доме ў вёсцы Аранова Слабада Менскага раёна", - праінфармавалі ратавальнікі.