Гурту BRUTTO забаранілі выступаць у Нямеччыне
16- 7.03.2015, 12:09
- 47,792
У сувязі з забаронай беларускі гурт BRUTTO выступіў з заявай.
«У сувязі з паклёпам і разгорнутым планамерным цкаваннем ў нямецкай інфармацыйнай прасторы, гурту BRUTTO забаранілі правядзенне канцэртаў у Нямеччыне.
Ілжывыя абвінавачванні і падтасаваныя факты запісалі гурт BRUTTO у разрад неанацысцкіх.
Гурт BRUTTO заяўляе: ніводны з яе ўдзельнікаў не з’яўляецца чальцом неанацысцкіх экстрэмісцкіх і любых іншых радыкальных арганізацыяў. Мы - супраць гвалту, супраць вайны, супраць дыскрымінацыі паводле расавай і палавой прыкмеце.
У сваіх песнях апяваем свабоду, антытаталітарызм, агульначалавечыя каштоўнасці. Мы - музычны калектыў і хочам сваёй музыкай аб'ядноўваць людзей розных поглядаў і светапоглядаў. Мы - інтэрнацыяналісты і хочам, каб ва ўсім свеце панавала дабро.
P.S. Крымінальная паліцыя Нямеччыны разбіраецца ў інцыдэнце і абяцае знайсці арганізатараў і заказчыкаў паклёпніцкай акцыі супраць BRUTTO. Прыносім прабачэнні сваім фанатам ў Нямеччыне.
Праўда пераможа! Сустрэнемся на канцэртах!», - гаворыцца ў заяве, атрыманай рэдакцыяй charter97.org.