Беларускія жанчыны больш адукаваныя, але зарабляюць менш
11- 7.03.2015, 14:22
- 8,345
Свята 8 Сакавіка мае амаль стогадовую гісторыю. Напачатку XX стагоддзя яно стала сімвалам барацьбы жанчын за свае правы.
З тых часоў большасць гендэрных стэрэатыпаў атрымалася пераадолець. Да Міжнароднага жаночага дня Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) прааналізаваў, як роўнасць полаў адлюстраваная ў розных сферах жыцця сучасных беларусак, паведамляе tut.by.
Адукацыя
Беларускія жанчыны маюць больш высокі ўзровень адукацыі, чым мужчыны. Дыплом ВНУ ці сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы маюць 55% працуючых жанчын і 38% мужчын. Сярод занятых у эканоміцы доля працуючых жанчын з вышэйшай адукацыяй складае 26,9%. Для мужчын аналагічны паказчык роўны 20,2%.
Занятасць і праца
Сярод беспрацоўных, якія стаяць на ўліку больш аднаго года, 37,6% жанчын.
З агульнай колькасці працуючых грамадзян Беларусі жанчын амаль 54%. Удзельная вага прадстаўніц прыгожага полу ў рабочых спецыяльнасцях складае 43,7%, жанчын-служачых - 68,1%, кіраўнікоў - 46,5%, спецыялістаў - 74,2%.
Даход
У 2013 годзе велічыня намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку жанчын да заробку мужчын склала 74,5%.
Хатні гвалт
Тры чвэрці ахвяраў сямейна-бытавых злачынстваў у Беларусі - жанчыны (1952 з 2639 пацярпелых).
Чатыры з пяці жанчын ва ўзросце 18-60 гадоў падвяргаюцца псіхалагічнаму гвалту ў сям'і, 25% - фізічнаму насіллю, 22% жанчын адчуваюць эканамічны і 13% - сексуальны гвалт з боку мужа або пастаяннага партнёра. Кожная дзясятая жанчына падвяргалася фізічнаму гвалту з боку мужа ці партнёра падчас цяжарнасці.
Хатнія абавязкі
Паводле статыстыкі, у сярэднім у мужчын застаецца 40 хвілін вольнага часу ў будні дзень, у жанчын - 28 хвілін. На газеты, часопісы, інтэрнэт і тэлевізар мужчыны марнуюць у дзень 2 гадзіны 12 хвілін, жанчыны – 1 гадзіну 9 хвілін. Мужчыны спяць восем гадзін 27 хвілін у суткі, жанчыны - 8 гадзін 2 хвіліны.