3 траўня 2024, Пятніца, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ падрыхтуе пакет дапамогі для Украіны, Грузіі і Малдовы

3
ЕЗ падрыхтуе пакет дапамогі для Украіны, Грузіі і Малдовы

Еўрапейскі Звяз пачаў падрыхтоўку да саміту «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў траўні ў Рызе.

Пра гэта пасля сканчэння нефармальнага пасяджэння міністраў замежных спраў краін ЕЗ, якое прайшло ў Рызе, паведаміла высокая прадстаўніца ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыка Магерыні, піша УНІАН.

«Мы дамовіліся, што нам неабходна добра падрыхтавацца, і мы пачалі (работу) сёння - над палітычнымі сігналамі, абавязаннямі ЕЗ для ўсіх шасці нашых партнёраў на ўсходзе і канкрэтнымі крокамі, якія мы можам зрабіць», - сказала яна.

У сваю чаргу, міністр замежных спраў Латвіі, якая старшынюе ў ЕЗ, Эдгар Рынкевіч паведаміў, што падчас нефармальнага пасяджэння міністры пагадзіліся, што «Рыжскі саміт пацвердзіць палітычныя абавязанні ЕЗ сваім усходнім суседзям».

«У нас павінен быць больш індывідуальны падыход да кожнага партнёра і мы мяркуем, што варта надаваць больш падтрымкі тым краінам, якія праводзяць працэс рэформаў», - перакананы ён.

На думку Рынкевіча, Еўразвяз можа «працаваць над пакетам дапамогі для ўсіх трох краін, якія падпісалі пагадненні аб асацыяцыі, - Грузіі, Малдовы і Украіны».

«Гэты пакет павінен дапамагчы імплементаваць пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю. Мы таксама казалі пра лібералізацыю візавага рэжыму і спадзяемся, што краіны «Усходняга партнёрства» выканаюць крытэрыі, каб рухацца наперад паводле прынцыпу «больш за больш», але нам неабходная ацэнка гэтых крытэрыяў Еўракамісіяй», - дэталізаваў міністр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках