Грыбаўскайтэ: Расея стала менш прадказальнай і больш агрэсіўнай
3- 7.03.2015, 17:25
- 7,588
Літва павінна быць гатовая абараніць сябе, бо яна знаходзіцца ў «памежным рэгіёне».
Пра гэта заявіла прэзідэнт балтыйскай краіны Даля Грыбаўскайтэ. Яна распавяла ў інтэрв'ю ВВС, што яе краіну «ўжо атакуюць» з дапамогай прапаганды і кібератакі, і што прызыў на вайсковую службу ў Літве адноўлены праз пагрозы ў рэгіёне, піша gordonua.com.
«Наш сусед стаў меней прадказальным і больш агрэсіўным. Я маю на ўвазе Расею», - заявіла прэзідэнт.
Грыбаўскайтэ дадала, што краіна павінна быць гатовая абараніць сябе, бо яна знаходзіцца ў «памежным рэгіёне». Яна адзначыла, што Літва мяжуе з Расеяй, адкуль зыходзіць пагроза і дзе «баявая падрыхтоўка праходзіць практычна кожны дзень».
Літва з'яўляецца суседам Расеі, як і Украіна, і таксама знаходзіцца пад пагрозай, але цалкам падтрымлівае Украіну, заявіла Грыбаўскайтэ падчас свайго выступу на канферэнцыі міжнароднай бяспекі ў Мюнхене.