4 траўня 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр рэжысёр Павел Бандзіч

19
Памёр рэжысёр Павел Бандзіч

Беларускі рэжысёр памёр ва ўзросце 35 гадоў.

6 сакавіка ў Паўла Бандзіча здарыўся інсульт, ён увайшоў у кому і памёр на наступны дзень, 7 сакавіка блізу 16:00 у рэанімацыі 9-й гарадской клінічнай лякарні Менска. 25 сакавіка яму споўнілася б усяго 36 гадоў, піша tuzin.fm.

Павел Бандзіч працаваў рэжысёрам, кіраваў тэатральнай студыяй у Міжнародным экалагічным універсітэце імя Сахарава, адкуль быў звольнены пасля таго, як зняўся ў роліку «Схавай бабулін пашпарт».

Супрацоўнічаў з Беларускай тэлевізіяй і тэлеканалам «Белсат», здымаў фільмы. Ягоная стужка «Сэрца за кратамі» перамагла ў намінацыі «Найлепшы публіцыстычны фільм» на фестывалі «Залаты бубен» у Ханты-Мансійску (Расея). У 2013 быў запрошаны ў якасці рэжысёра музычнага праекта «Апошні світанак», які рабіў партал Tuzin.fm разам з праваабарончым цэнтрам «Вясна». У яго засталося шмат нерэалізаваных творчых задум.

Аб дні і месцы пахавання Паўла Бандзіча будзе паведамлена пазней.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках