29 красавiка 2024, панядзелак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыляцелі журавы

11
У Беларусь прыляцелі журавы

Яшчэ пачатак сакавіка, а прадвеснікі вясны, журавы і жаўрукі, ужо лётаюць у небе.

- Учора проста нада мною праляцелі журавы. Няўжо прыйшла сапраўдная вясна? - патэлефанавала ў рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» здзіўленая мянчанка.

Высветлілася, што птушкі сталі вяртацца дадому яшчэ ў лютым. Першыя журавы прыляцелі на Берасцейшчыну 14 лютага, у Дзень усіх закаханых! За імі паспяшаліся жаўрукі.

- У гэтым годзе ў нас ранняя вясна, і з Еўропы пачалі міграцыю гусі, шпакі, палявыя жаўрукі і журавы, - кажа старэйшая навуковая супрацоўніца Навукова-практычнага цэнтра біярэсурсаў Акадэміі навук Наталля Карліёнава. - У Гародню гусі прыляцелі 1 сакавіка, у Ліду качкі - 3 сакавіка.

Са слоў арнітолагаў, хутка да нас прыляцяць і буслы. А разам з імі з далёкай Афрыкі вернуцца чырок-траскунок, траўнік, гальштучнік.

- Хутчэй за ўсё, калі птушкі прыляцелі, то зіма ўжо не вернецца, - кажа Наталля Карліёнава. - Дарэчы, у пазамінулым годзе, калі быў Хаўер, птушкі вярнуліся ў Беларусь толькі напачатку красавіка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках