29 красавiка 2024, панядзелак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты БАТЭ абыгралі «Хольбек»

Футбалісты БАТЭ абыгралі «Хольбек»

Беларускія футбольныя клубы правялі чарговыя спарынгі на перадсезонных зборах у Турцыі.

Чэмпіёны краіны футбалісты барысаўскага БАТЭ пасля некалькіх матчаў без перамог, у заключным кантрольным паядынку перамаглі ў Белцы прадстаўніка трэцяга дывізіёна дацкага першынства «Хольбека» з лікам 2: 0. Абодва галы барысаўцы забілі ў першай палове сустрэчы - на 6-й хвіліне вызначыўся Філіп Младэнавіч, а за 3 хвіліны да перапынку вынік падвоіў Віталь Радзівонаў, піша БелТА.

Склад БАТЭ: Чэрнік (Чычкан, 46); Жаўнерчык, Палякоў (Мілунавіч, 46), Дуброў (Гайдучык, 72), Младэнавіч, Ліхтаровіч (Яблонскі, 58), Карніцкі, Гардзяйчук (Рыас, 56), Бага (Клімовіч, 78), Стасевіч (М.Валадзько, 72), Радзівонаў (Карп, 78).

На гэтым зборы барысаўцы двойчы сустракаліся з прадстаўнікамі расейскай прэм'ер-лігі: спачатку саступілі «Растову» - 0: 1, а затым згулялі ўнічыю з маскоўскім «Тарпеда» - 1: 1 (гол беларусаў - Бага). Каманда Аляксандра Ермаковіча 9 сакавіка вернецца дадому і будзе рыхтавацца да матчу за Суперкубак супраць салігорскага «Шахцёра», які адбудзецца 14 сакавіка ў Пінску.

Гарнякі цяпер таксама знаходзяцца ў Белеку і 10 сакавіка плануюць скончыць трэніравальны збор кантрольным матчам, праўда, хто будзе спаборнікам падапечных Сяргея Бароўскага, пакуль невядома. Вяртанне на радзіму намечанае на 12 сакавіка.

Футбалісты менскага «Дынама» свой чарговы таварыскі паядынак правялі супраць новасібірскай «Сібіры» з другога дывізіёна расейскага чэмпіянату. Сустрэча прайшла ў роўнай барацьбе і скончылася ўнічыю - 1: 1. Сібіракі выйшлі наперад у самым канцы першага тайма, а на 64-й хвіліне сустрэчы лік зраўняў сербскі паўабаронца менчукоў Ненад Адамовіч.

Склад «Дынама»: Хамутоўскі; Карповіч (Вітус, 46), Бангура, Паліцэвіч, Вераціла, Быкаў (Варанкоў, 46), Нікаліч, Адамовіч, Удоджы, Файіч (Сілва, 60), Бечырай.

Дынамаўцы плануюць правесці яшчэ два спарынгі ў Белеку: 11 сакавіка супраць дублюючага складу піцерскага «Зеніта», 15 сакавіка супраць шведскага клуба «Броммапайкарна», пасля чаго вернуцца дадому.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках