29 красавiка 2024, панядзелак, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія падтрымлівае стварэнне адзінага войска ЕЗ

1
Еўракамісія падтрымлівае стварэнне адзінага войска ЕЗ

Кіраўнік вышэйшага інстытута выканаўчай улады Еўразвязу ўважае за неабходнае стварэнне адзіных узброеных сіл ЕЗ.

Еўропа зможа адэкватна і пераканаўча рэагаваць на пагрозу міру як у краінах-сябрах, так і ў суседніх з ЕЗ краінах, у выпадку стварэння адзінага войска Еўрапейскага звязу, мяркуе старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер.

"Такое войска будзе дапамагаць нам будаваць агульную замежную палітыку і палітыку бяспекі і супольна выконваць абавязкі Еўропы ў свеце", - сказаў Юнкер у інтэрв'ю нямецкаму выданню Welt am Sonntag.

Больш за тое, з ягоных слоў, адзінае еўрапейскае войска "дасць відавочны сігнал Расеі" да разумення таго, што ЕЗ як арганізацыя сур'ёзна ставіцца да адстойвання каштоўнасцяў Еўразвязу, піша zn.ua.

Аб стварэнні адзінага войска ЕЗ актыўна загаварылі ў Нямеччыне. Так, кіраўніца Мінабароны ФРГ Урсула фон дэр Ляйен адзначае, што агульнаеўрапейскія ўзброеныя сілы дазволяць умацаваць еўрапейскую палітыку ў сферы бяспекі ў святле крызісаў, падобных ўкраінскаму.

Старшыня камітэта замежных спраў Бундэстагу Норберт Ротген ідзе далей і адзначае, што еўрапейцы марнуюць велізарныя сумы на ўтрыманне невялікіх войскаў, якія ў выніку не змогуць "абараніць іх ад Расеі".

"Войска як выражэнне выключна дзяржаўнасці зжыло сябе. У інтарэсах еўрапейскай бяспекі, парушанай палітыкай Расеі, гэты анахранізм трэба пераадолець", - заявіў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках