29 красавiка 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прывезці аўтамабільную гуму паводле новых правіл?

36
Як прывезці аўтамабільную гуму паводле новых правіл?

Завезці з-за мяжы камплект шынаў без мыты можна будзе раз на два гады, затое - да кожнага свайго аўто.

З 10 сакавіка зменяцца правілы ўвозу ў Беларусь некаторых тавараў, у тым ліку шын. Цяпер для асабістага карыстання і без мытаў можна прывезці камплект (4 колы) зімовай або летняй гумы ў год. Гаворка аб новых шынах, былыя ў карыстанні прывозіць забаронена - толькі калі на дысках, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Як правіла, новая гума служыць не адзін сезон, таму многія прывозілі шыны сваякам або сябрам, а то і проста на продаж. Бо розніца ў кошце гумы ў Беларусі і, напрыклад, у Літве дасягае паўтары раз. Плюс вярнуць ПДВ - яшчэ эканомія да 21%. Скажам, калі камплект каштуе 500 даляраў, то з яго эканомілі да 100 - 150 даляраў. Паводле падлікаў ДМК, толькі за мінулы год фізічныя асобы бязмытна завезлі ў Беларусь гумы на 5 млн еўра.

З 10 сакавіка зарабіць на гуме стане складаней, па камплекту зімовай або летняй гумы можна бязмытна прывозіць раз у два гады. Падлік гэтага тэрміну пачнецца з 31 сакавіка.

- Важны момант: новае правіла дзейнічае для кожнага аўтамабіля таго, хто ўвозіць гуму, - патлумачылі спецыялісты Дзяржаўнага мытнага камітэта. - Гэта значыць, калі ва ўласнасці знаходзіцца два аўтамабілі, то за два гады можна прывезці два камплекты гумы - зімовых або летніх. Зразумела, пры афармленні трэба будзе паказваць тэхпашпарт машыны, на якую вязуць гуму. Мы асабліва падкрэсліваем, што везці гуму трэба менавіта для сваёй машыны. Таму калі вязуць гуму R14 на велізарным пазадарожніку, гэта выкліча падазрэнні ў інспектара і гуму не залічаць да тавараў для асабістага карыстання. Астатнія правілы і абмежаванні застаюцца ранейшымі.

Аўтамабілісты кажуць, што часам суаднесці памер колаў і мадэль аўтамабіля немагчыма. Ва ўсякім выпадку канчатковая пастанова застаецца за мытнікам.

Яшчэ адно абмежаванне: агульная маса камплекта шын не павінна перавышаць 50 кг. У гэтую масу ўкладзецца большасць памераў R14 і R15 і нават R16. Дасведчаныя пакупнікі раяць узважваць колы большага радыуса загадзя прызапашаным бязменам. Калі перавышэнне ёсць - прыйдзецца даплаціць. Формула такая: лічаць кошт перавышэння часткі, а потым бяруць ад яе 30%. Напрыклад, камплект гумы за 1000 еўра важыць 55 кг. Значыць, 5 кг «перавагі» каштуюць 91 еўра. Сума даплаты складзе 30%, гэта значыць 27 еўра. Дарэчы, сума даплаты не можа быць меншай за 4 еўра за кг.

Як правіла, гуму ўвозяць у Беларусь на аўтамабілях. Трэба заехаць у чырвоны калідор і задэклараваць яе. «Умовай прыналежнасці названых тавараў (гумы. - Рэд.) да тавараў для асабістага карыстання будзе з'яўляцца дакументальнае пацвярджэнне права ўласнасці на транспартны сродак для асабістага карыстання, да якога ўвозяцца шыны», - сказана ў мытных правілах. Гэта значыць, што мытнікі могуць папрасіць тэхпашпарт на машыну.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках