29 красавiка 2024, панядзелак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кірмашы Казюкі ў Вільні з’явіўся «беларускі гарадок»

3

У Вільні распачаўся штогадовы вялікі традыцыйны кірмаш літоўскіх народных рамёстваў, гісторыя якога бярэ пачатак у 17 стагоддзі.

Гэтае свята будзе доўжыцца тры дні, піша ru.DELFI.lt.

На кірмашы можна купіць кераміку, карціны, вырабы са скуры і металу - усё, што, паводле народных павер'яў, любіць святы Казімір. На кірмашы можна набыць і галоўныя атрыбуты свята - пернікі і адмыслова аформленыя галінкі вярбы «казіміркі».

Як распавёў арганізатар кірмашу Кястас Шэдуйкіс, у гэтым годзе ў кірмашы возьме ўдзел рэкордная колькасць гасцей з-за мяжы - каля 300. У агульнай складанасці будуць прадстаўнікі з 15 краін - Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Расеі, Беларусі, Украіны, Перу, Вугоршчыны, Турцыі, Грузіі і г.д.

«У гэтым годзе чакаюцца каля 300 гасцей з-за мяжы. 130 месцаў выдзелена ім каля Лукішскага пляцу, астатнія размесцяцца каля Ратушы. У гэтым годзе на Лукішскім пляцы будзе абсталяванае беларускае мястэчка. Мы штогод удзяляем асаблівую ўвагу якой-небудзь краіне, і ў гэтым годзе гэта Беларусь. Гэта такі своеасаблівы павільён, у якім будзе прадэманстраваная нацыянальная беларуская спадчына. Тут свае тавары пакажуць усе беларусы, у агульнай складанасці іх прыедзе каля 50, прывязуць яны і сваіх музыкаў», - распавёў Шэдуйкіс.

У гэтым годзе свой тавар пакажуць і жыхары літоўскай памежнай вёскі ў Беларусі Гярвяты.

«Яны свае народныя вырабы будуць прадаваць на вуліцы Урублеўскіё. Ёсць нават канкрэтны адрас - гэта вуліца Урублеўскіё, 6. У іх там будзе некалькі намётаў. Акрамя таго, літоўцы Беларусі таксама прывязуць свой музычны калектыў», - распавёў арганізатар.

Вёска Гярвяты знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці і з'яўляецца своеасаблівым этнічным рэгіёнам, да якога прылічаецца 14-15 пакінутых тут літоўскіх вёсак.

Нямое кіно - пра гісторыю кірмашу

У Старым горадзе недалёка ад Вялікакняжацкага палаца будзе ўсталяваны кінатэатр, у якім будзе дэманстравацца нямое кіно.

«Будзем паказваць і старое кіно, знятае, напрыклад, нямецкім рэжысёрам і кінааператарам пра тое, якімі былі даваенныя Казюкі, пакажам і кірмаш на Кальварыйскім рынку з хронікай савецкіх часоў. Ёсць і кадры нядаўніх гадоў. Усё гэта можна будзе паглядзець у гэтым кінатэатры. Там будзе і кавярня, у якой наведвальнікі змогуць купіць кавы ці піва», - распавёў арганізатар.

На Ратушнай плошчы ўсталяваная ёмістая палатка плошчай у некалькі сотняў мэтраў, у якой буду праходзіць дэгустацыі мяса, піва і сыру. Там жа будуць праведзеныя і выбары на самую смачную каўбасу, сала і г.д. Акрамя таго, народныя ўмельцы пакажуць і працэс стварэння сыроў.

На Ратушнай плошчы - фіеста шпакоўняў

На Ратушнай плошчы пройдзе і фіеста шпакоўняў, у якой прымуць удзел народныя майстры, якія спецыялізуюцца ў іх вытворчасці.

«Там можна будзе і набыць шпакоўню. Акрамя таго, у дзяцей будзе магчымасць яе ўласнаручна размаляваць. Будуць і творчыя майстэрні, у якіх майстры будуць дэманстраваць, як такую шпакоўню можна зрабіць самому», - распавёў К.Шэдуйкіс.

На Ратушнай плошчы пройдзе і «парад» коней з Жамойці. Яны будуць запрэжаныя ў спецыяльныя калёсы, з якіх будзе ісці гандаль гасцінцамі з Жамойці, Кернавы, Трокаў. Будзе разбіты і невялікі заалагічны сад.

«Як для спартоўцаў існуе Алімпіяда, так для майстра сваёй справы - кірмаш Казюкі. А на кірмашы будуць прысутнічаць майстрыхі, якім больш за 80 гадоў і якія не ўдзельнічаюць ні ў Днях сталіцы, ні ў іншых кірмашах, а на кірмаш Казюкі прыходзяць заўсёды. І на яго павінны прыйсці ўсе і на іншых паглядзець і сябе паказаць», - сказаў на заканчэнне арганізатар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках