29 красавiка 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ствараюць пад Данецкам ударныя групоўкі

2
Тэрарысты ствараюць пад Данецкам ударныя групоўкі

На фоне дэманстратыўнай актыўнасці баевікоў пад Марыупалем ідзе працэс фармавання ўдарных груповак на поўнач ад гэтага кірунку.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" піша народны дэпутат ад "Народнага фронту", кіраўнік групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук.

"Прынамсі, у раёне населенага пункта Горлаўкі на гэты момант сканцэнтраваныя фармаванні расейска-тэрарыстычных войскаў агульнай колькасцю не менш за 3500 чалавек пры падтрымцы двух браняваных груп, якія складаюць тактычны рэзерв, а таксама артылерыйскіх груп. У складзе браняваных груп усяго каля 35 танкаў і 55 адзінак ББМ. У складзе артылерыйскіх груп 24 прылады ствольнай артылерыі (гаўбіцы Д-30), 16 установак РСЗА (уключаючы 3 устаноўкі 9К58 "Смерч")", - піша ён.

Ідзе актыўная перакідка сіл і сродкаў на пэўныя адцінкі на поўдзень ад Данецка. Прынамсі, зафіксаванае прыбыццё праз Амбросіеўку да 500 баевікоў і 22 танкаў.

Камандаванне расейска-тэрарыстычных войскаў імкнецца стварыць перавагу ў колькасці жывой сілы і баявой тэхнікі на пэўных адцінках. На Данецкім кірунку (раён Мар’інка-Данецк) праціўнік сканцэнтраваў групоўку колькасцю ў 2500 чалавек, у раёне Пяскоў зафіксаванае прыбыццё 20 танкаў. Баевікам удалося наладзіць суцэльную сістэму дастаўкі на "перадавую" матэрыяльна-тэхнічных сродкаў у гэтым кірунку.

"У раёне Новаазоўску вораг упарта спрабуе прабіцца па флангах у тыл абаронных украінскіх падраздзяленняў. На гэты момант беспаспяхова. На Алчэўска-Першамайскім кірунку камандаванне расейска-тэрарыстычных войскаў узмацняе сваю ўдарную групу мінамётнымі падраздзяленнямі і артылерыяй (нібыта "адведзенай" з буфернай зоны, прынамсі, у гэтым раёне адзначанае "вяртанне" на пазіцыі як мінімум двух артылерыйскіх батарэй)", - піша экспэрт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках