29 красавiка 2024, панядзелак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адкрылі другую лінію метро

9
У Варшаве адкрылі другую лінію метро

Сёння праезд на новай лініі быў бясплатным.

Другая лінія метро ў сталіцы Польшчы прыняла першых пасажыраў у нядзелю, паведамляе РІА "Новости".

Другая лінія метро праходзіць пад Віслай і злучае левабярэжную і правабярэжную часткі Варшавы. У нядзелю ўведзена ў эксплуатацыю 7 новых станцый метро - "Плошча Дашыньскага", "Плошча ААН", "Свентакшыска" (станцыя перасадкі на першую лінію), "Новы Святы - Універсітэт", "Навуковы цэнтр Каперніка", "Нацыянальны стадыён" і "Віленскі вакзал". Цягнік праходзіць лінію за 12 хвілін.

Мэр Варшавы Ханна Гранкевіч-Вальтц у сваім мікраблогу ў Twitter запрасіла ўсіх гараджан і гасцей сталіцы скарыстацца метро: "Сёння праезд на новай лініі бясплатны!".

Кошт будаўніцтва другой лініі і закупка новых вагонаў склалі 5 мільярдаў 942 млн польскіх злотых (блізу 1 мільярда 430 мільёнаў еўраў). Улады Варшавы плануюць будаваць новыя станцыі другой лініі метрапалітэна ў правабярэжнай і левабярэжнай частках горада.

Фота: ztm.waw.pl

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках