5 траўня 2024, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага хакера прысудзілі ў ЗША да трох гадоў турмы

3
Расейскага хакера прысудзілі ў ЗША да трох гадоў турмы

Расеец Аляксей Шышляннікаў прысуджаны амерыканскім судом да трох гадоў турмы паводле абвінавачвання ў адмыванні грошай, выкрадзеных хакерамі.

Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на Union Leader.

Следства выявіла, што хакеры, на якіх працаваў 23-гадовы расеец, заражалі вірусамі кампутары сваіх ахвяр, а затым прапаноўвалі заплаціць за ўхіленне непаладак. Грошы адпраўляліся праз сістэму MoneyPak.

Для таго, каб зняць гатоўку, Шышляннікаў з саўдзельнікамі вырабляў плацёжныя карты, якія дасылаў на адрасах закінутых або выстаўленых на продаж дамоў у штатах Нью-Гэмпшыр і Масачусэтс. Пасля гэтага злачынцы забіралі карты.

Расейца затрымалі ў лютым 2013 года, калі адзін з жыхароў Хэмптана, заўважыў, як Шышляннікаў забіраў карэспандэнцыю з чужой паштовай скрыні.

Паліцыя абшукала ягоную кватэру і выявіла 246 картак, 26 тысяч даляраў і падліковую машынку. Усяго, як мяркуе следства, мужчына са змоўшчыкамі паспеў легалізаваць ад 400 тысяч да мільёна даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках