5 траўня 2024, Нядзеля, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы патрабуе выкуп ад Ватыкана за ліст Мікеланджэла

Невядомы патрабуе выкуп ад Ватыкана за ліст Мікеланджэла

Улады Ватыкана маюць намер знайсці выкрадзены з архіваў у 1997 годзе ліст, напісаны скульптарам і мастаком эпохі Адраджэння Мікеланджэлам.

Пры гэтым раней яны адхілілі прапанову зламысніка аб выкупе ліста. Прадстаўнік Ватыкана Федэрыка Ламбардзі заявіў агенцтву «Франс Пресс», што нядаўна ім паступіла прапанова выкупіць ліст, павеламляе РІА «Новости Украина».

Аднак Ватыкан адхіліў яе і перадаў справу на расследаванне папскай жандармерыі.

Раней рымская газета Messaggero паведаміла, што былы супрацоўнік архіваў Ватыкана запатрабаваў выкуп 100 тысяч еўра за ліст. Паводле звестак СМІ, ліст падпісаны самім Мікеланджэлам і ўяўляе сабой рэдкі ўзор ягонага почырку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках