5 траўня 2024, Нядзеля, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Расея спрабуе падзяліць лідараў ЕЗ

Дональд Туск: Расея спрабуе падзяліць лідараў ЕЗ

Кіраўнік Еўрапейскай рады скептычна ставіцца да надзеяў некаторых еўрапейскіх лідараў развязаць рознагалоссі з Расеяй без увядзення санкцый.

Пра гэта Дональд Туск заявіў у інтэрв'ю The New York Times: паведамляе тэлеканал 112.

Са слоў Туска, цяпер дамагчыся адзінства сярод еўрапейскіх палітыкаў у пытанні прыняцця новых санкцыяў у дачыненні да Расеі немагчыма.

«Некаторыя палітыкі ў Еўропе гатовыя паверыць, што існуе шанец «акта добрай волі» са стараны Пуціна ці Расеі, - адзначыў палітык. - Я мяркую больш скептычна. Патрэбны пастаянныя намаганні, каб супрацьстаяць спробам Расеі падзяліць еўрапейскіх лідараў».

Туск мяркуе, што «чаўночная дыпламатыя» канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда не прывяла да развязання канфлікту, аднак стварыла «сітуацыю лепшую, чым раней».

Аднак, падкрэслівае кіраўнік Еўрарады, санкцыі супраць Расеі патрэбныя, каб спыніць актыўнасць з боку баевікоў на Данбасе.

Нагадаем, сёння Туск і Абама абмяркуюць сітуацыю ва Украіне і стасункі з РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках