5 траўня 2024, Нядзеля, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні супрацоўніцтва з КНДР

21
Макей: Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні супрацоўніцтва з КНДР

Кіраўнік МЗС Беларусі сустрэўся з кіраўніком МЗС Паўночнай Карэі Лі Су Ёнам.

«Мы шчыра зацікаўленыя ў развіцці маштабнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з КНДР», - заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, сустракаючыся 9 сакавіка ў Менску з кіраўніком МЗС Паўночнай Карэі Лі Су Ёнам, піша БелаПАН.

«Беларусь вырабляе шэраг тавараў, якія былі б цікавыя вашай краіне, - сказаў Макей. - Ваша краіна мае прадукцыю, якая магла б быць цікавай нам».

Кіраўнік беларускага МЗС адзначыў, што асновай ідэалогіі КНДР з'яўляецца «стаўка на свае сілы і патэнцыял». «Мы мяркуем, што ў такім турбулентным свеце можна выжыць, спадзеючыся толькі на сябе», - сказаў міністр.

З ягоных слоў, Беларусь гатовая абмяркоўваць з КНДР перспектыву гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і канкрэтныя праекты, якія могуць «надаць яму дынаміку».

«Ваш візіт будзе спрыяць таму, каб супрацоўніцтва выйшла на больш высокі ўзровень, - сказаў Макей. - Ваш візіт унясе вялікі ўклад у развіццё нашага двухбаковага супрацоўніцтва».

У сваю чаргу Лі Су Ён адзначыў, што Беларусь і КНДР падзяляюць вялікія адлегласці, але нягледзячы на гэта, двухбаковыя стасункі «маюць глыбокія карані, даўнюю гісторыю». Ён нагадаў, што КНДР была адной з першых краін, якая ўстанавіла з Беларуссю дыпламатычныя стасункі пасля здабыцця апошняй незалежнасці.

«Мы вельмі высока ацэньваем і радуемся, што пад кіраўніцтвам паважанага прэзідэнта Лукашэнкі ваша краіна дамаглася вельмі высокага развіцця, адначасова праводзячы незалежную палітыку», - сказаў кіраўнік МЗС КНДР.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках