2 траўня 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя шантажуе Еўразвяз наплывам уцекачоў

13
Грэцыя шантажуе Еўразвяз наплывам уцекачоў

Урад Грэцыі, які стаіць на мяжы дзяржаўнага банкруцтва, прыстрашыў Еўразвяз перанакіраваннем ў Еўропу дзесяткаў тысяч уцекачоў.

Пра гэта ў нядзелю, 8 сакавіка, на пасяджэнні сваёй партыі «Незалежныя грэкі» заявіў міністр абароны краіны Панос Каменос. «Калі вы (маецца на ўвазе ЕЗ) нанесяце Грэцыі ўдар, то вы павінны ведаць, што мігранты атрымаюць праязныя дакументы і адправяцца ў Бэрлін», - прыводзіць словы правапапулісцкага палітыка агенцтва dpa.

Еўропе, праз яе пазіцыю ў пытанні грэчаскіх запазычанасцяў, самой трэба будзе несці адказнасць у тым выпадку, калі сярод гэтых уцекачоў апынуцца баевікі з тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламскай дзяржавы», прыгразіў Каменос, паведамляе Deutsche Welle.

Прыкладна тыдзень таму з аналагічнымі пагрозамі выступіў намеснік міністра ўнутраных спраў Грэцыі. У якасці захадаў у адказ прафзвяз нямецкай паліцыі заклікаў еўрапейскіх палітыкаў у экстраным выпадку выключыць Грэцыю з Шэнгенскай зоны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках