5 траўня 2024, Нядзеля, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

National Review: Пуцін - мяшанец Леніна і Карлеонэ

31
National Review: Пуцін - мяшанец Леніна і Карлеонэ

Найлепшы літаратурны праваднік да пуцінізму - гэта Марыё П’юзо, аўтар «Хроснага бацькі».

Ва ўплывовым амерыканскім часопісе National Review з'явіўся артыкул пра прэзідэнта РФ.

Спроба зразумець Уладзіміра Пуціна павінна пачынацца не са спасылак на Леніна і Сталіна, альбо Джорджа Кэнана або Самюэля Хантынгтана. Лепшы літаратурны правадыр да пуцінізму - гэта Марыё П’юзо, аўтар «Хроснага бацькі», піша Джордж Вігель на старонках National Review (пераклад - «Радыё Свабода»).

Расея ў многіх сэнсах памірае. Алкагалізм квітнее, працягласць жыцця падае. Сёння 15-гадовы падлетак з Гаіці мае большую чаканую працягласць жыцця, чым ягоны расейскі аднагодак. Эканоміка ў стагнацыі, рубель абваліўся, Расея імпартуе бульбу з Румыніі. Цэрквы пераважна пустуюць.

А на вяршыні гэтай гнілой палітычнай структуры знаходзіцца алігархічная эліта, якая функцыянуе з вялікім падабенствам на структуру мафіі, паказаную у рамане П’юзо «Хросны бацька» і фільмах, знятых па гэтых творах. Гэтыя «кланы» адрозніваюцца, аднак, тым, што яны былі выведзеныя не ў Сіцыліі, а ў КДБ СССР, які ўважае сябе за эліту, што знаходзіцца на два паверхі вышэй за звычайную палітычную шпану.

Таму ў апошнія дні халоднай вайны, афіцэры КДБ, занадта разумныя, каб верыць у гарбачоўскае «рэфармаванне камунізму», пачалі пераводзіць грошы кампартыі на рахункі КДБ, надзейна схаваныя ў афшорных банках, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні людзей, якія не задаюць ніякіх пытанняў.

Гэтыя сродкі, у сваю чаргу, забяспечылі фінансавыя рычагі, з дапамогай якіх Уладзімір Пуцін і некаторыя з ягоных былых таварышаў з КДБ, карыстаючыся атмасферай Дзікага Захаду ў посткамуністычнай Расеі Барыса Ельцына, праклалі свой шлях да палітычнай улады. Яны склалі кампанію з не звязанымі з КДБ новымі алігархамі і расейскім крыміналам - і потым, калі прыйшоў час, ліквідавалі сваіх часовых хаўруснікаў - даслоўна або праз фіктыўныя крымінальныя справы і працяглыя тэрміны турэмнага зняволення.

Такім чынам, Пуцін і ягоныя сябры ў КДБ захапілі ўсю палітычную ўладу ў свае рукі, пастаянна пашыраючы свае банкаўскія рахункі.

Фота: AP

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках