5 траўня 2024, Нядзеля, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпрабаванні другога «Містраля» пройдуць без расейскіх маракоў

1
Выпрабаванні другога «Містраля» пройдуць без расейскіх маракоў

Выпрабаванні ў адкрытым моры другога гелікоптэраносца тыпу «Містраль», пабудаванага на замову Расеі, пройдуць без прадстаўнікоў расейскага боку.

Другі гелікоптэраносец тыпу «Містраль», пабудаваны на верфях у французскім порце Сен-Назер, выйдзе на хадавыя выпрабаванні ў мора без расейскага экіпажа, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў кампаніі DCNS. Выхад у мора карабля, названага «Севастопаль», запланаваны на 16-20 сакавіка.

«Першыя хадавыя выпрабаванні ў адкрытым моры запланаваныя на перыяд паміж 16 і 20 сакавіка. Дакладная дата выхаду карабля з дока будзе залежаць ад умоў надвор'я», - распавяла крыніца агенцтва і дадала, што падчас выпрабаванняў будзе правераная працаздольнасць сістэмы навігацыі. Прадстаўнікоў расейскага боку, удакладніў суразмоўца агенцтва, на борце карабля не будзе. Расейскія маракі, якія праходзілі цягам паўгода навучанне на першым гелікоптэраносцы тыпу «Містраль» - «Уладзівасток», пакінулі Сен-Назер у снежні 2014 года. Згодна з кантрактам, перадача першага карабля Расеі павінна была адбыцца восенню 2014 года. Аднак праз сітуацыю ва Украіне і ўведзеныя супраць Расеі санкцый, перадача вайсковых караблёў не адбылася, піша РБК.

Фармальна кантракты, заключаныя да ўвядзення санкцый, пад іх не трапляюць і павінны быць выкананыя, аднак пастаўка вайсковых караблёў Расеі, якія будуюцца ў Францыі выклікала гарачыя спрэчкі на Захадзе, у выніку якіх Парыж пайшоў на парушэнне ўмоў кантракту. 13 лютага прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд пацвердзіў свае ранейшыя заявы аб адсутнасці ўмоў для перадачы «Містраль» Расеі. Французскі прэзідэнт заявіў тады пра надзею, што такія ўмовы «калі-небудзь будуць створаныя».

Са слоў Аланда, гэта будзе залежаць ад таго, калі будуць паслабленыя еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Расеі. Пра тое, што кантракт на пастаўку «Містраль» Расеі па-ранейшаму прыпынены, заяўляў днём раней міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус. «Мы знаходзімся ў той жа сітуацыі. Як вы думаеце, ці можам мы ў гэтым кантэксце выканаць кантракт? Не, на гэты момант ён прыпынены», - адзначыў ён.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках